Улица Шарлатанов. Константы Ильдефонс Галчинский
Вуліца Шарлатанаў. Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі
Вуліца Шарлатанаў. Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі
Улица Шарлатанов. Константы Ильдефонс Галчинский
Вуліца Шарлатанаў. Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі
Вуліца Шарлатанаў. Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі

Вуліца Шарлатанаў. Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі


Gutenberg Publisher
978-83-68016-96-3
Na stanie
65,00 zł
Bez podatku
Historia cen:

 

Вуліца Шарлатанаў

Автор: Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі

Издательство: Gutenberg Publisher, 2026 г.

ISBN: 978-83-68016-96-3

страниц: 464 стр.
Формат 15 x 21 см
Мягкая обложка
*
Пісаў зялёным атрамантам і не пісаў у шуфляду, бо прагнуў кантакту з публікай, якая яго багоміла. У міжваенны час меў багемную славу, і ўсенародную папулярнасьць пасьля вайны. Зьведаў супэртыражы і забарону на друк. Творцу ня раз “кэнсэлілі” (і дагэтуль спрабуюць) за правую ці левую кан’юнктурнасьць, а ён так напраўду ня знаўся на палітыцы, бо шчыра верыў толькі ў натхненьне, паэзію і віртуознае майстэрства паэта. Здагадаліся, якога?

Шэсьць гадоў правёў у нямецкім палоне, дзе “маўчаў як скала”, але тыя колькі вершаў, што напісаў, сталі легендарнымі. Год вандраваў па Эўропе, бо вяртаньне ў “народную” Польшчу азначала страту паэтычнай свабоды. І ўсё-ткі вярнуўся, бо дома былі жонка, дачка — і польская мова, якую ён умеў слухаць. І на тэрыторыі абсурду ды (сама)іроніі адваяваў сабе прастору для вольнай творчасьці, недаступную “сур’ёзьнейшым” аўтарам. Быў найлепшым польскім паэтам у найгоршыя для паэзіі часы.

Ня быў ідэальным мужам, але хто яшчэ так апеў жонку і гармонію сямейнага побыту ў геніяльных вершах? Знаўца-мэляман, найлепшыя паэмы ствараў згодна з музычнымі прынцыпамі. Паліглёт і эрудыт, як мала хто чэрпаў з глыбіняў культуры.

А яшчэ Галчыньскі… добра кладзецца на беларускую мову. Шмат перакладаў з кнігі “Сёмае неба” (2006) — ад Леаніда Дранько-Майсюка да Марыі Мартысевіч — гэта пацьвярджае. А “Вуліца шарлатанаў”, якую вы трымаеце ў руках, — найпаўнейшае беларускае выданьне паэта. Палова сабраных тут вершаў і паэмаў друкуецца на нашай мове ўпершыню або ў новых перакладах, зробленых для гэтай кнігі.
1 Przedmiot
Nowy
9788368016963
Brak recenzji

Brak dostępnych przewoźników dla tego produktu.

Ostatnio oglądane

Dodano produkt do ulubionych